Прэзэдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін 19 сьнежня прыляціць у Менск на сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Первого».
Пуцін прыляціць з працоўным візытам, паведаміла прэс-служба Лукашэнкі. Адзначаецца, што будуць праведзены перамовы ў шырокім складзе і ў фармаце сам-насам. Заплянаваны заявы і адказы на пытаньні журналістаў.
Перамовы пачнуцца з сустрэчы ў шырокім складзе з удзелам чальцоў урадаў, міністраў. Будзе абмяркоўвацца «ўвесь спэктар найбольш актуальных пытаньняў беларуска-расейскай інтэграцыі».
Сярод пытанняў, якія будуць узьнятыя, называюцца:
- рэалізацыя саюзных праграм па паглыбленьні інтэграцыі,
- гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеяньне,
- каапэрацыйныя імпартазамяшчальныя праекты,
- супрацоўніцтве ў энэргетыцы.
- будзе ўдзелена «прыярытэтная ўвага пытаньням бясьпекі». Лукашэнка і Пуцін абмяняюцца меркаваньнямі аб сытуацыі ў рэгіёне і сьвеце, абмяркуюць сумесныя меры рэагаваньня на выклікі.
Візыт Пуціна ў Беларусь 19 сьнежня стане для яго першым за тры з паловай гады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка разумее, што больш не кантралюе сытуацыі ў Беларусі цалкам, — фінскі экспэрт Мошэс ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эн Эплбаўм: Вайна скончыцца толькі тады, калі зьменяцца настроі ў Маскве і Менску