Пра гэта дэмакратычная лідэрка напісала на сваёй старонцы ў «Твітэры».
«Яна асудзіла рэпрэсіі рэжыму і падтрымала пратэсты 2020 году. Яна нават выставіла на аўкцыён свой залаты мэдаль, каб дапамагчы рэпрэсаваным спартоўцам», — адзначыла Ціханоўская.
42-гадовая Надзея Астапчук — тытуляваная штурхальніца ядра, прызэрка чэмпіянату сьвету і чэмпіёнка Эўропы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі вядомую спартоўку Надзею АстапчукХто такая Надзея Астапчук
Надзея Астапчук — беларуская лёгкаатлетка, рэкардсмэнка Беларусі ў штурханьні ядра. Чэмпіёнка Эўропы 2005 году (у закрытых памяшканьнях), срэбная прызэрка чэмпіянатаў сьвету 2001, 2003 (у закрытых памяшканьнях) і 2003 (на паветры). Атрымала перамогу ў чэмпіянаце сьвету 2005 году і Алімпійскіх гульнях 2012 году, але пазьней яе пазбавілі залатых мэдалёў з прычыны допінгавай дыскваліфікацыі.
У 2012 годзе атрымала Ордэн Айчыны III ступені.
У 2020 годзе Астапчук падпісала ліст беларускіх спартоўцаў «За сумленныя выбары і супраць гвалту», адкрыта асуджала рэжым Лукашэнкі і вайну ва Ўкраіне.
Астапчук прадала з аўкцыёну залаты мэдаль чэмпіянату Эўропы 2005 году за 11 100 даляраў. Грошы накіравала ў падтрымку спартоўцаў і палітвязьняў, якія пацярпелі пасьля выбараў-2020.
15 сьнежня Астапчук была затрыманая супрацоўнікамі сілавых структур.