Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вайскоўцы 38-й Берасьцейскай асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады ў межах раптоўнай праверкі баявой гатоўнасьці працягваюць ажыцьцяўляць марш з раёну выкананьня задачаў у месца сталай дысьлякацыі.
Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале ведамства і апублікавалі відэа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брыгада, якой камандаваў Сахашчык, першай прыступіла да «раптоўнай праверкі» баявой гатоўнасьціГэтая брыгада першай прыступіла да «раптоўнай праверкі» баявой гатоўнасьці. Менавіта ёю ў свой час камандаваў сябра Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях абароны і нацыянальнай бясьпекі Валер Сахашчык, супраць якога ў Беларусі завялі крымінальную справу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне адрэагавалі на раптоўную праверку баявой гатоўнасьці ў Беларусі13 сьнежня ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што адсочваюць усе супольныя беларуска-расейскія вучэньні, стварэньне агульнай групоўкі войскаў «саюзнай дзяржавы», іхнае перамяшчэньне паўзь мяжу з Украінай, а таксама ўзровень пагрозы для Ўкраіны. У той жа час пакуль ня бачаць фармаваньня ўдарнай групоўкі.
«Варта не панікаваць. Для нас гэта нічога не мяняе. Мы мусім проста рабіць усё неабходнае, каб нашыя лінія мяжы і памежжа былі гатовыя адбіць любую агрэсію ці атаку любых падразьдзелаў, які паспрабуюць зайсьці да нас з вайной», — падкрэсьліў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Брытанская выведка ацаніла раптоўную праверку баявой гатоўнасьці беларускіх войскаў15 сьнежня намесьнік начальніка галоўнага апэратыўнага ўпраўленьня Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Украіны Аляксей Громаў пералічыў факты, якія, паводле яго, могуць сьведчыць аб рыхтаваньні Беларусі да ўдзелу ў расейскай вайне супраць Украіны.
У прыватнасьці, Аляксей Громаў згадаў перакіданьне ў Беларусь авіяцыйнай тэхнікі і нарошчваньне патэнцыялу для авіяўдараў па Ўкраіне, агітацыю мясцовых жыхароў уступаць у тэрытарыяльную абарону, падоўжаньне да 1 сакавіка 2023 году абмежаваньня на ўезд і знаходжаньне грамадзян у памежнай паласе ў рэгіёнах Гомельскай вобласьці, якія мяжуюць зь Кіеўскай і Чарнігаўскай абласьцямі, а таксама ўхваленьне закону аб сьмяротным пакараньні вайскоўцаў за дзяржаўную здраду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генштаб Украіны: Расея нарошчвае ў Беларусі магчымасьці для нанясеньня авіяўдараў па Ўкраіне