Пра перамовы паведаміла прэсавая служба Палка Каліноўскага.
У сустрэчы прынялі ўдзел 10 народных дэпутатаў міжфракцыйнай групы Вярхоўнай Рады Ўкраіны «За дэмакратычную Беларусь», а таксама юрысткі Free Belarus Center.
Прадстаўнікі палка ўзьнялі пытаньне пра двух палонных палка імя Кастуся Каліноўскага. Лубінец запэўніў, што будзе спрыяць іх вызваленьню.
Як паведаміла прэсавая служба Палка Каліноўскага па выніках сустрэчы бакі дасягнулі дамоўленасьці аб сумеснай працы дэпутатаў Вярхоўнай рады з прадстаўнікамі Палка Каліноўскага і праваабаронцаў над законапраектамі, якія дапамогуць сыстэмна вырашыць праблемы беларусаў ва Ўкраіне.
Дамовіліся таксама зрабіць падобныя сустрэчы рэгулярнымі, а таксама што дэпутаты будуць камунікаваць з офiсам Упаўнаважанага Вярхоўнай Рады па правах чалавека і прадстаўнікамі Палка Каліноўскага.