У Беларусі не спыняецца ціск на публічных асоб, якіх раней затрымлівалі, але якія ня выехалі з краіны.
Пятае затрыманьне арт-мэнэджара
Праваабаронцам стала вядома, што чарговы раз сілавікі затрымалі віцебскага музыку і арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага. Падрабязнасьці высьвятляюцца.
Гэта ўжо пятае затрыманьне Ўладзімера з 2020 году. Мінулы раз яго затрымлівалі ў Сяньне перад самым пачаткам канцэрту, у якім ён удзельнічаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад канцэртам «Купальскае кола» ў Сяньне затрымалі арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць затрыманай былой журналісткі Шчыраковай распачалі крымінальную справу