Пра гэта ўкраінскай службе «Радыё Свабода» расказаў украінскі ўпаўнаважаны ў правах чалавека Дзьмітро Лубінец.
Паводле яго, у калёніі трымаюць ня толькі вайскоўцаў. «Нас чарговым разам туды не дапускаюць. Відаць, доступ да Аленаўкі мы атрымаем толькі пасьля таго, як УСУ Аленаўку вызваляць», — дадаў Лубінец.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СБУ: тэракт у Аленаўцы ўчынілі расейцы з рэактыўных агнямётаў «Чмель», тады загінулі 50 украінскіх палонных29 ліпеня ў калёніі ў Аленаўцы загінулі 50 ваеннапалонных, яшчэ 73 атрымалі раненьні. Расейскі бок заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы абстралялі тэрыторыю калёніі з HIMARS. Генэральны штаб Узброеных сілаў Украіны абвінаваціў у абстрэле расейскіх вайскоўцаў. Як гаворыцца ў заяве, узброеныя сілы РФ «ажыцьцявілі прыцэльны наўмысны артылерыйскі абстрэл папраўчай установы ў населеным пункце Аленаўка Данецкай вобласьці, [каб] абвінаваціць Украіну ў зьдзяйсьненьні „ваенных злачынстваў“, а таксама схаваць катаваньні палонных і расстрэлы».
У жніўні тэлеканал CNN апублікаваў расьсьледаваньне аб абстрэле калёніі ў Аленаўцы. Журналісты прыйшлі да высновы, што расейская вэрсія падзеяў, хутчэй за ўсё, выдуманая, а імавернасьць таго, што ў будынак трапіла ракета HIMARS, практычна выключана.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Данбасе заявілі пра гібель 53 украінскіх палонных ад артылерыйскага ўдару. У Кіеве гэта назвалі «чарговай Катыньню» з боку Расеі