«Ствараецца вось зла. Іран плянуе даць Расеі сотні балістычных ракет, ведаючы, што яны будуць выкарыстоўвацца для вайны ў Эўропе. Расея дапамагае Ірану ваеннымі (ядзернымі?) тэхналёгіямі для падпалу БЧ. Гэта ўжо не пытаньне Ўкраіны. Гэта пытаньне глябальнай бясьпекі. Будзем моўчкі назіраць?», — напісаў Падаляк.
Супрацоўніцтва паміж Расеяй і Іранам актывізавалася пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну. У гэтай вайне, як заяўляюць Украіна і краіны Захаду, Расея выкарыстоўвае бесьпілётнікі-камікадзэ іранскай вытворчасьці «Шахед-136», якія выкарыстоўваліся, у прыватнасьці, падчас масіраваных удараў па ўкраінскіх гарадах восеньню.
Іран і Расея неаднаразова абвяргалі інфармацыю аб пастаўках бесьпілётнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хаўрус ізгояў. Карбалевіч — пра тое, на чым грунтуецца рэанімацыя супрацоўніцтва Беларусі з ІранамЯк піша Washington Post, Іран таксама пагадзіўся таемна перадаць Расеі балістычныя ракеты малой далёкасьці кляса «зямля-зямля» Fateh-110 і Zolfagha.
2 лістапада Міністэрства замежных спраў Украіны паведаміла, што папярэдзіла Іран аб магчымых наступствах у выпадку перадачы ім ракет і дадатковых бесьпілётнікаў Расеі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У дзявяты пакет санкцый ЭЗ уключаць забарону на пастаўку бесьпілётнікаў у Расею