У вечаровым звароце кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што на ключавых кірунках Данбасу — Бахмуце, Саледары, Мар’інцы — застаецца «вельмі складанай» прыфрантавая сытуацыя.
«На зямлі гэтых раёнаў не засталося ніводнага жывога месца, якое б даўно не пацярпела ад снарадаў і агню. Акупанты фактычна зруйнавалі Бахмут, яшчэ адзін горад Данбасу, які расейскае войска ператварыла ў спаленыя руіны. Я дзякую ўсім нашым героям, усім салдатам і камандзірам, якія трымаюць фронт на гэтых кірунках, адбіваюць атакі і наносяць ворагу значныя страты ў адказ на тое пекла, якое ўвайшло ва Ўкраіну пад расейскім сьцягам», — сказаў прэзыдэнт Украіны.
На працягу многіх дзён у франтавых зводках Бахмуцкі і Аўдзееўскі напрамкі называліся самымі гарачымі кропкамі ўсходняга фронту. Дзякуючы перакідцы войскаў з Херсона расейскім акупантам удалося крыху прасунуцца на Данбасе. Украіна таксама ўзмацнілася па кірунках. Амэрыканскі інстытут вывучэньня вайны заявіў аб плянах захопнікаў акружыць горад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея з сакавіка спрабуе захапіць Бахмут на Данеччыне, але прасунулася толькі на некалькі кілямэтраў. Ідзе акопная вайна