ГУБАЗіК затрымаў чатырох адміністратараў чату «Тыповая Серабранка», піша «Вясна» з спасылкай на тэлеграм-канал сілавікоў.
Супраць затрыманых распачалі крымінальную справу паводле арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Чарговы прысуд у «справе Зельцара»: 2,5 года калёніі за камэнтары ў інтэрнэце
У Гомельскім абласным судзе 11 лістапада асудзілі палітзьняволенага Руслана Асятрова паводле ч. 1 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Аляксей Хлышчанкоў прызначыў мужчыну два з паловай гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».
Руслана Асятрова затрымалі 29 верасьня 2021 году ў крымінальнай справе, заведзенай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара.
Мабільны тэлефон — у даход дзяржавы, гаспадара — у калёнію: вынікі суду за абразу Лукашэнкі
Суд Партызанскага раёну Менску завяршыў разгляд крымінальнай справы супраць 53-гадовага жыхара сталіцы Вадзіма Калініна. Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу. Судовы працэс вяла судзьдзя Натальля Дзядкова, паведамляе «Вясна».
Згодна з выстаўленым абвінавачаньнем, Вадзім Калінін у лютым 2022 году пакінуў у сацыяльнай сетцы Інстаграм пад публікацыяй акаўнту «minsk_news» з выявай Аляксандра Лукашэнкі камэнтар абразьлівага характару ў ягоны адрас.
Суд прызначыў Калініну пакараньне 1 годам пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму. Таксама да яго ўжывуць прымусовыя меры бясьпекі і лячэньня ад хранічнага алькагалізму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас «хапуну» ў Мёрах затрымалі сама меней 13 чалавек, сярод іх «Чалавек году Віцебшчыны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскія дэпутаты заклікалі прызнаць тэрарыстычнымі арганізацыямі КДБ Беларусі і ГУБАЗіК