Міністэрства абароны Расеі апублікавала відэа з ротных тактычных вучэньняў у Беларусі, якія праходзяць з удзелам вайскоўцаў Заходняй вайсковай акругі.
На відэа сярод іншага можна заўважыць бранятэхніку не пад расейскім сьцягам, а пад сьцягам так званай «ДНР» (тэрыторыі часткі Данецкай вобласьці Ўкраіны, акупаванай Расеяй).
«Адбыліся ротныя тактычныя вучэньні, накіраваныя на баявое зладжваньне падразьдзяленьняў. Мерапрыемствы баявой падрыхтоўкі праводзяцца як у сьветлы, так і ў цёмны час сутак», — гаворыцца ў Мінабароны РФ.
На палігонах праводзяцца стрэльбы з усіх відаў стралковай зброі і мінамётаў, заняткі па тактычнай мэдыцыне і іншых дысцыплінах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Ўкраіны: сярод беларускіх вайскоўцаў расьце незадаволенасьць дзеяньнямі кіраўніцтва Беларусі