Падзеі 7 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Дата дня
1991 — у Віскулях пачалася сустрэча Барыса Ельцына, Леаніда Краўчука і Станіслава Шушкевіча. На наступны дзень яны падпісалі заяву, у якой канстатавалі, што СССР «спыняе сваё існаваньне», і абвясьцілі пра ўтварэньне СНД.
Таксама ў гэты дзень
1550 — Барбара Радзівіл каранаваная ў Кракаве як польская каралева.
1921 — з ініцыятывы Браніслава Тарашкевіча ў Радашкавічах утворана Таварыства беларускай школы.
1941 — Японія атакуе амэрыканскую вайскова-марскую базу Пэрл-Харбар, ЗША ўступаюць у Другую сусьветную вайну.
1988 — у землятрусе ў Сьпітаку (Армэнія) загінулі больш за 25 тысяч чалавек.
1988 — Ясір Арафат прызнае права Ізраілю на існаваньне.
У гэты дзень нарадзіліся
1878 — Аляксандар Астрамовіч (Андрэй Зязюля), беларускі каталіцкі сьвятар, паэт.
1907 — Мікалай Дворнікаў, адзін з кіраўнікоў камуністычнага падпольля ў Заходняй Беларусі.
1912 — Мікалай Раманоўскі, дэкан геаграфічнага факультэту БДУ, навуковец у галіне эканамічнай геаграфіі.
1928 — Радзім Гарэцкі, беларускі вучоны-геоляг, грамадзкі дзяяч.
1941 — Васіль Ліцьвінка, зьбіральнік і папулярызатар беларускага традыцыйнага фальклёру.
1955 — Віктар Вараб'ёў, беларускі вясьляр, заслужаны майстар спорту.
У памяці
1735 — памёр Аляксандар Мікалай Гараін, рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ, біскуп у розныя гады віленскі, смаленскі, жамойцкі.
1943 — загінуў Вацлаў Іваноўскі, беларускі грамадзкі і палітычны дзяяч, .Стваральнік першага беларускага выдавецтва — суполкі «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу.
1972 — памёр Васіль Тарасенка, беларускі археоляг, кандыдат гістарычных навук.
1988 — памёр Леанід Пракопчык, беларускі краязнавец, пісьменьнік.