Паводле бацькі Марыі Калесьнікавай, яшчэ на выходных яе перавялі з гомельскага шпіталя хуткай дапамогі ў калёнію — цяпер яна ў мэдычным стацыянары.
Як паведамілі крыніцы Свабоды ў Гомельскім шпіталі хуткай дапамогі, дзе яна была ў рэанмімацыі і хірургіі, зь лекараў, мэдсясьцёр і санітарак хірургічнага аддзяленьня ўзялі падпіску аб невыдаваньні.
«Хоць і так мэдыкі ня маюць права казаць староньнім асобам пра стан здароўя любога хворага. Гэта ж лекарская тайна, ёсьць адпаведны артыкул у крымінальным заканадаўстве. Тут жа яшчэ і пагражалі пакараньнем да шасьці гадоў турмы. Не казалі, паводле якога артыкулу», — паведаміла крыніца Свабоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бацька сустрэўся з Марыяй Калесьнікавай. Вось што ён расказвае. Фота29 лістапада стала вядома, што Марыя Калесьнікава, якая адбывае пакараньне ў гомельскай жаночай калёніі трапіла ў рэанімацыю шпіталя хуткай дапамогі. Яна перанесла апэрацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калесьнікаву, якая трапіла ў рэанімацыю30 лістапада Свабоды паведамілі, што Марыю Калесьнікаву прывезьлі ў рэанімацыю гомельскага шпіталя ў цяжкім стане.
Раней Свабода паведамляла, што яе ахоўваюць трое сілавікоў, адзін зь іх з аўтаматам.
Для пацыентаў-вязьняў, якія паступаюць у гомельскі шпіталь хуткай дапамогі, разьмешчаны ў самым цэнтры Гомля ля гарадзкога парку, ёсьць у хірургіі адмысловая палата з кратамі і месцам для канвойных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Марыя Калесьнікава пасьля апэрацыі застанецца ў шпіталі да 5 сьнежняУ верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.
Што трэба ведаць пра вырак Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку
Прысуд палізьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку вынесьлі 6 верасьня 2021 году. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 — Знаку. Судзьдзя Сяргей Епіхаў.
Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулах Крымінальнага кодэксу:
- змова з мэтай захопу ўлады;
- заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
- стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраўніцтва ім.
Працэс заняў 17 паседжаньняў.Віны ніхто з палітвязьняў не прызнаў.
Марыя Калесьнікава і Максім Знак далучыліся да выбарчага штабу Віктара Бабарыкі ў траўні 2020-га — амаль адразу пасьля таго, як той абвясьціў пра сваё рашэньне ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі. Абое сталі тварамі кампаніі нароўні з самім Бабарыкам — зьяўляліся на працэдуры падачы дакумэнтаў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы ў ЦВК, падавалі туды сабраныя Бабарыкам подпісы за вылучэньне, актыўна камэнтавалі ход кампаніі і пляны штабу пасьля затрыманьня самога Бабарыкі.
Пасьля стварэньня аб’яднанага штабу і Максім Знак, і Марыя Калесьнікава працягнулі актыўную дзейнасьць у выбарчай кампаніі Сьвятланы Ціханоўскай. Пасьля стварэньня Каардынацыйнай рады Знак і Калесьнікава ўвайшлі ў яе прэзыдыюм.