Працэс вядзе судзьдзя Анжаліка Данілава,паведамляюць праваабаронцы.
У чым абвінавачваюць Мельніка?
Сьледзтва канчаткова выставіла абвінавачаньне паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
- ч. 4 арт. 309 (наўмыснае прывядзеньне ў непрыдатнасьць транспартнага сродку або шляхоў зносін);
- ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў);
- ч. 1 арт. 368 (абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь);
- ч. 3 арт. 295 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў, зьдзейсьненыя групай асоб, альбо паўторна);
- ч. 1 арт. 289 (акт тэрарызму).
Па сукупнасьці пакараньняў за выстаўленыя абвінавачаньні яму можа пагражаць зьняволеньне ад 10 да 20 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пятнаццаць гадоў узмоцненага рэжыму «за пляны»: вынесены прысуд аднаму з «рэйкавых партызан»Што паведамляе пракуратура?
Крымінальная справа знаходзілася ў вядзеньні Сьледчага камітэта, які ўстанавіў, што 40-гадовы Віталь Мельнік у сакавіку 2022 году на чыгуначным перагоне Навасады — Барысаў падпаліў рэлейную шафу сьвятлафора аўтаматычнага блякаваньня, чым вывеў са строю сыстэму сыгналізацыі чыгункі. Гэта нібыта стварыла рэальную пагрозу цяжкіх наступстваў у выглядзе аварыі, пашкоджаньня рухомага складу, гібелі альбо траўмаваньня людзей.
Заяўляецца, што ў ходзе папярэдняга сьледзтва ўстаноўлена дачыненьне абвінавачванага да іншых злачынстваў.
Так, паводле пракуратуры, у аўтамабілі і па месцы жыхарства мужчыны была выяўленая незарэгістраваная агнястрэльная зброя (пісталеты). У сацыяльных сетках ён нібыта неаднаразова публічна абражаў Лукашэнку.
«Пры затрыманьні фігуранта супрацоўнікі органаў унутраных спраў абгрунтавана ўжылі агнястрэльную зброю — выстралілі па яго ніжніх канцавінах», — гаварыцца ў паведамленьні пракуратуры.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі пачаўся закрыты суд над сьветлагорскімі «рэйкавымі партызанамі». Што пра іх вядомаПадрабязнасьцяў у справе пакуль мала
Вядома, што мужчына пражывае ў вёсцы Хадакова Менскага раёна, мае маленькае дзіця. Сямʼя лічыць, што Віталь ня мае дачыненьня да выстаўленых артыкулаў, і зьвязвае яго затрыманьне з помстай мясцовага судзьдзі, а таксама тым, што раней у Віталя была судзімасьць.
Іншыя падрабязнасьці справы пакуль невядомыя. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.
Доўгі час праваабаронцам не было вядома, дзе ўтрымліваюць Мельніка. Пазьней высьветлілі, што абвінавачаны знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Перасоўваецца мужчына на мыліцах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК заявіў пра 30 крымінальных спраў за дывэрсіі на чыгунцы падчас расейскага нападу на Ўкраіну зь Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялізныя турэмныя тэрміны, прастрэленыя калені, звальненьні з працы. Што было беларусам, якія адкрыта падтрымалі Ўкраіну