«У дыпляматыі заўсёды ёсьць сэнс, калі бакі, пра якія ідзе гаворка, а ў дадзеным выпадку Расея, сапраўды зацікаўленыя ў зьмястоўнай дыпляматыі. Мы ж назіраем прынамсі ў апошні час прама супрацьлеглае», — заявіў Блінкен.
Паводле яго слоў, нават нягледзячы на ініцыятыву прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў выглядзе «формулы міру», кіраўнік Крамля Ўладзімір Пуцін «падвоіў і патроіў» сваю агрэсію — пачаў мабілізацыю, паспрабаваў анексаваць украінскія тэрыторыі і цяпер хоча «зрабіць зіму сваёй зброяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эн Эплбаўм: Вайна скончыцца толькі тады, калі зьменяцца настроі ў Маскве і Менску«Ён ня змог перамагчы на полі бою, таму ён накіраваў свой гнеў і агонь на ўкраінскіх грамадзян, атакуючы энэргетычную інфраструктуру, спрабуючы выключыць сьвятло, выключыць цяпло, выключыць электрычнасьць. Вось што адбываецца. Пакуль Пуцін не прадэманструе, што ён сапраўды зацікаўлены ў зьмястоўнай дыпляматыі, наўрад ці нешта атрымаецца», — дадаў дзяржсакратар.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што мог бы весьці перамовы з Пуціным у выпадку, калі б той паказаў гатоўнасьць завяршыць вайну. Адным з крытэрыяў такой гатоўнасьці магла быць выснова расейскіх войскаў з Украіны. Прэс-сакратар Крамля Дзьмітрый Пяскоў 2 сьнежня заявіў, што для Масквы гэта непрымальна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская армія правяла вучэньні каля беларускай мяжы