Дата дня
5 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс. Цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.
Год таму ў гэты дзень
Прадстаўнікі кампаніі Yara сустрэліся з нагоды рэпрэсій і звальненьняў на «Беларуськаліі» з амбасадарам Беларусі. Гендырэктар кампаніі Yara Свэйн Тора Холшэр выступіў з асуджэньнем уціску правоў чалавека і правоў працоўных у Беларусі.
«Я выходжу». Выйшаў дакумэнтальны фільм пра пратэсты ў Менску аўтарства беларускіх дакумэнталістаў Дар’і Дземура, Максіма Шведа і Кацярыны Ігнашэвіч.
У онлайн-музэі сьцягоў гарадзкіх раёнаў, рэгіёнаў, дыяспараў сабралі 650 узораў.
Таксама ў гэты дзень
1517 — Францішак Скарына выдаў у Празе Кнігу Ісуса Сірахава
1936 — у СССР была прынятая сталінская канстытуцыя.
1965 — на Пушкінскай плошчы ў Маскве адбыўся Мітынг галоснасьці — першая публічная акцыя савецкіх дысыдэнтаў.
1994 — на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 сьнежня 1484 папа Інакенці VIII выдае булу супраць ведзьмаўУ гэты дзень нарадзіліся
1867 — Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай Польшчы.
1901 — Ўолт Дыснэй, амэрыканскі мультыплікатар.
1947 — Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык (памёр 26 жніўня 2021 году).
У памяці
1791 — памёр Вольфганг Амадэй Моцарт, аўстрыйскі кампазытар.
1870 — памёр Аляксандар Дзюма-бацька, францускі пісьменьнік.
1925 — памёр Уладзіслаў Рэймант, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі.
1926 — памёр Клёд Манэ, францускі мастак, пачынальніка імпрэсіянізму.
2013 — памёр Нэльсан Мандэла, прэзыдэнт Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру ў 1993 годзе.