Па сьцьвярджэньні ўладаў Ірана, пакараныя «пад кіраўніцтвам спэцслужбы Ізраіля кралі і зьнішчалі прыватную і дзяржаўную ўласнасьць», «выкрадалі людзей» і распаўсюджвалі ілжывую інфармацыю. Чатыры мужчыны былі арыштаваныя Корпусам варты ісламскай рэвалюцыі яшчэ ў чэрвені 2022 года.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы пратэстаў: улады Ірану пераглядаюць закон аб абавязковым нашэньні хіджабу для жанчынУлады Ірана лічаць, што яны дзейнічалі па інструкцыі ад афіцэраў «Масада» аб тым, як выкарыстоўваць зброю і выкрадаць людзей. У абмен яны нібы атрымлівалі ад Ізраіля грошы ў крыптавалюце. Прыгавор быў вынесены ў канцы лістапада.
Яшчэ тры чалавекі былі прысуджаныя да турэмнага зьняволеньня на тэрміны ад пяці да дзесяці гадоў. Іх абвінавачваюць сярод іншага ў пагрозе нацыянальнай бясьпецы, садзейнічаньні выкраданьням людзей і незаконным захоўваньні зброі, піша агенцтва Reuters.