Журналіст-расьсьледавальнік Хрыста Грозеў расказаў на YouTube-канале «Папулярная палітыка» аб «дзіўных супадзеньнях», зьвязаных са сьмерцю 64-гадовага кіраўніка МЗС Беларусі Ўладзімера Макея. Па словах Грозева, аб’ектыўных дадзеных, каб рабіць пэўныя высновы аб прычыне сьмерці, пакуль няма.
Ён заявіў, што Bellingcat зоймецца расьсьледаваньнем гэтага здарэньня. Прычынай, чаму сьмерць міністра прыцягнула яго ўвагу, Грозеў назваў «некалькі дзіўных супадзеньняў».
Перш за ўсё, усяго за некалькі дзён да сьмерці Макея быў атрыманы «ня вельмі звычайны зьліў інфармацыі» аб тым, што супраць Лукашэнкі рыхтуецца замах або сыгнал-папярэджаньне аб замаху. Крыніцы інфармацыі журналіст назваў «ня вельмі зразумелымі аналітычнымі цэнтрамі», аднак ужо менш чым праз два дні здарылася сьмерць Макея, хоць «гэта быў ня надта стары і дакладна ня хворы чалавек».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі імёны расейскіх вайсковых інжынэраў, якія наводзяць ракеты на цывільныя аб’екты ЎкраіныКіраўнік МЗС Беларусі Ўладзімер Макей раптоўна памёр у суботу, 26 лістапада, на 65-м годзе жыцьця. Афіцыйна пра абставіны і прычыны сьмерці да сёньня не паведамляюць.
Цырымонія разьвітаньня прайшла ў менскім Доме афіцэраў, на ёй прысутнічаў Аляксандар Лукашэнка. Пахавалі Ўладзімера Макея на Ўсходніх могілках у Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея можа прызначыць Зася кіраўніком Беларусі, а сьмерць Макея невыпадковая, — аўтары скандальнай публікацыі Robert Lansing Institute