Адпаведная пастанова апублікаваная 3 сьнежня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, яна набывае сілу пасьля афіцыйнага апублікаваньня.
«Пад ёдавай прафіляктыкай у інструкцыі разумеецца ёдавае блякаваньне шчытападобнай залозы «шляхам увядзеньня лекавага прэпарату стабільнага ёду для прадухіленьня або памяншэньня паглынаньня радыеактыўных ізатопаў ёду шчытападобнай залозай пры пагрозе або ўзьнікненьні радыяцыйнай аварыі, якая можа прывесьці (прывяла) да выкіду радыёактыўнага ёду», — гаворыцца ў дакумэнце.
Асноўным прэпаратам стабільнага ёду для правядзеньня ёдавай прафіляктыкі названыя таблеткі калію ёдыду, рэзэрвовым — 5% сьпіртавая настойка ёду.
У інструкцыі пералічаныя аб’екты, на якіх магчымая пагроза ці ўзьнікненьне радыяцыйнай аварыі: гэта БелАЭС, а таксама Ровенская і Смаленская АЭС.
Плянаваньне мерапрыемстваў па арганізацыі і правядзеньні ёдавай прафіляктыкі ажыцьцяўляецца з улікам устаноўленых аварыйнымі плянамі абʼектаў зон (радыюсаў) аварыйнага плянаваньня:
- зона папераджальных мераў — для БелАЭС радыюс — 3 км;
- зона плянаваньня тэрміновых ахоўных мераў — для БелАЭС радыюс — 15 км,
- для АЭС, разьмешчаных на тэрыторыі суседніх дзяржаў, радыюс — 30 км;
- радыюс пашыранага плянаваньня — для БелАЭС, а таксама дзейных АЭС, разьмешчаных на тэрыторыі суседніх дзяржаў (Ровенская АЭС, Смаленская АЭС), — 100 км.
У інструкцыі апісаны альгарытм прыняцьця рашэньня аб пачатку правядзеньня ёдавай прафіляктыкі і ўказана, што апавяшчэньне насельніцтва аб пачатку яе правядзеньня ажыцьцяўляецца ўсімі відамі сувязі і апавяшчэньня з прыцягненьнем СМІ.
Выдача насельніцтву прэпаратаў стабільнага ёду будзе праводзіцца ў пунктах выдачы ў загадзя вызначаных месцах. У першыя дні яны павінны працаваць кругласутачна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У напад на Ўкраіну таксама ніхто ня верыў». Як беларуская сям’я рыхтуецца да ядзернай атакі ў Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Велізарная колькасьць людзей проста загіне». Прафэсар Бандажэўскі пра тое, што можна, а чаго нельга зрабіць у выпадку ядзернага ўдару ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МАГАТЭ заклікала Расею «спыніць усе дзеяньні» на ўкраінскіх атамных аб'ектах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «40% апытаных ня ведаюць, у якім рэжыме працуе цяпер БелАЭС». Вынікі сацыялягічнага дасьледаваньня