«Мы адрэагавалі на выпадкі рээкспарту пэўных тавараў, і нашы дзяржаўныя органы затрымалі людзей з кампаніяў, залучаных да абыходу санкцыяў супраць Расейскай Фэдэрацыі», — сказаў прэзыдэнт Сэрбіі Аляксандар Вучыч пасьля сустрэчы з эўракамісарам у пытаньнях пашырэньня Олівэрам Вархэі.
Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.
Сэрбію, якая імкнецца ўступіць у ЭЗ, крытыкавалі палітыкі і дыпляматы Эўразьвязу за тое, што яна афіцыйна не ўвяла санкцыі супраць Расеі за ўварваньне ва Ўкраіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вучыч, які адмовіўся ўвесьці санкцыі супраць Расеі, перамагае на прэзыдэнцкіх выбарах у СэрбііСэрбія імпартуе ўвесь свой газ з Расеі, а кантрольны пакет акцыяў адзінай нафтавай кампаніі NIS належыць расейскім кампаніям «Газпромнефть» і «Газпром».
Расея — галоўны хаўрусьнік Сэрбіі ў непрыманьні незалежнасьці яе былой правінцыі Косава.
«Я вітаю пасланьне прэзыдэнта аб тым, што ён дапаможа нам ужываць санкцыі супраць Расеі, каб пакласьці канец гэтай вайне», — сказаў эўракамісар Вархэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Абыход санкцый будзе лічыцца «злачынствам супраць Эўразьвязу»- Эўрапейская рада і Эўракамісія камісія выступілі з прапановай увесьці крымінальную адказнасьць за парушэньне абмежавальных мераў ЭЗ. Чакаецца, што адпаведнае абавязковае рашэньне прымуць за некалькі месяцаў, паведамляе DW.