Старшыню незалежнага прафсаюзу «Нафтан» затрымалі 1 лістапада. Потым ёй двойчы прызначалі па 15 дзён арышту.
За кратамі Вольга Брыцікава абвяшчала галадаваньне — прычынай стала парушэньне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятару дастаўляць ёй перадачы ад сваякоў.
Як паведамляе «Вясна», за няпоўны 2022 год Брыцікава правяла за кратамі 105 дзён — зь іх вясной 75 дзён запар.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманая кіраўніца незалежнага прафсаюзу «Нафтан» Брыцікава абвясьціла галадоўку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 сьнежня: сацыёляга Аксану Шэлест і ўрбаніста Кірыла Мальцава арыштавалі на 15 і 13 сутак адпаведна