Калесьнікаву перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленьне, паведамляе @viktarbabarykaofficial.
Бацьку Марыі ўдалося даведацца, як яна сёньня пачуваецца — з словаў лекараў, ёй робіцца лепш. Апэтыт нармальны, Маша пасьнедала ёгуртам і кашай. Яе наведваў лекар з калёніі, які запэўніў: пасьля выпіскі з шпіталя Марыі забясьпечаць належныя ўмовы і дагляд.
Сама Марыя ведае ад лекараў свой дыягназ, а таксама дэталі апэрацыі. Аляксандру Калесьнікаву дыягназ не паведамілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яе ахоўваюць трое, адзін — з аўтаматам». Што вядома пра Марыю Калесьнікаву, якая трапіла ў рэанімацыюУчоры крыніцы Свабоды паведамілі, што Марыю Калесьнікаву прывезьлі ў рэанімацыю гомельскага шпіталя ў цяжкім стане.
У лекарні як ахоўвалі трое сілавікоў, адзін зь іх быў з аўтаматам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволеная Марыя Калеснікава трапіла ў рэанімацыю. Яе праапэраваліУ верасьні 2020 году каардынатарку штабу Віктара Бабарыкі, удзельніцу Каардынацыйнай рады Марыю Калесьнікаву схапілі сілавікі і спрабавалі прымусова вывезьці ва Ўкраіну. На мяжы яна парвала свой пашпарт, вылезла праз вакно з аўтамабіля і вярнулася на тэрыторыю Беларусі, дзе яе адразу затрымалі. Калесьнікаву судзілі ў закрытым рэжыме разам зь юрыстам Максімам Знакам. Яе прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу і 6 верасьня 2021 году асудзілі на 11 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паплечнікі паведамляюць, што Марыю Калесьнікаву зьмясьцілі ў ШЫЗА