Як стала вядома праекту «Право на Защиту», кваліфікацыйная камісія не атэставала адвакатаў Уладзімера Пыльчанку і Віктара Мацкевіча, выкліканых на нечарговую атэстацыю 1 сьнежня.
- Уладзімер Пыльчанка — адвакат палітзьняволеных Марыі Калесьнікавай, Эдуарда Бабарыкі, Ірыны Слаўнікавай, Кацярыны Бахвалавай, Лявона Халатрана і іншых.
- Віктар Мацкевіч — адвакат Сяргея Ціханоўскага, Ігара Аліневіча, Акіхіра Гаеўскага-Ханады, Яўгена Юшкевіча, Віктара Бабарыкі, Алеся Бяляцкага.
За два гады ліцэнзіі пазбавілі ўсіх адвакатаў Віктара Бабарыкі — Аляксандра і Яўгена Пыльчанкаў, Дзьмітрыя Лаеўскага, Натальлю Мацкевіч, а таксама адвакатку Марыі Калесьнікавай Людмілу Казак.
«Дзякуючы намаганьням Уладзімера Пыльчанкі мы ўсе даведаліся, што Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў рэанімацыі. Калі яны будуць пазбаўлены ліцэнзіі, Віктар, Эдуард, Маша і іншыя палітвязьні, якіх яны абараняюць, страцяць апошнюю нітачку сувязі са сьветам. Ілюзій наконт „атэстацыі“ ў нас няма, але мы ўсё ж такі жадаем чальцам камісіі вынесьці рашэньне сумленна», — піша канал штабу Віктара Бабарыкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перасьлед адвакатуры ў Беларусі: шасьцёра адвакатаў — палітвязьні, 70 пазбавілі ліцэнзій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ 10 адвакатаў трапілі пад рэпрэсіі Міністэрства юстыцыі Беларусі