Як паведамляе сайт Эўразійскай эканамічнай камісіі, падчас гутаркі Мясьніковіч расказаў аб асноўных кірунках дзейнасьці Эўразійскай эканамічнай камісіі, пра Эўразійскі эканамічны форум у Бішкеку.
Сыгал падзякаваў Міхаілу Мясьніковічу за цёплы прыём і выказаў гатоўнасьць сустракацца рэгулярна для магчымага садзейнічаньня ў прапрацоўцы ініцыятыў Камісіі, якія маюць узаемную цікавасьць.
У 2016 годзе Пуцін асабіста ўручыў Стывэну Сыгалу пашпарт грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі, а ў 2019 годзе яго прынялі ва Ўсерасейскую грамадзкую арганізацыю «Русское географическое общество». З 2018 году Стывэн — спэцыяльны прадстаўнік МЗС Расеі ў гуманітарных сувязях РФ і ЗША.
У 2016 годзе ён наведаў Беларусь і сустрэўся з тагачасным кіраўніком краіны Лукашэнкам. Апошні пачаставаў яго морквай і двума кавунамі з градкі. Сыгал таксама пабываў у офісе распрацоўніка відэагульняў Wargaming, дзе пагадзіўся стаць гістарычным кансультантам.
Сыгал сказаў, што мае карані ў Беларусі, хаця раней сьцьвярджаў, што ягоныя карані ў Расеі ці Ўкраіне (ягоныя дзед і баба па бацькоўскай лініі — габрэі з Санкт-Пецярбургу; дзед, па словах Сыгала, быў «манголам» з будысцкіх раёнаў Расеі; паходжаньне маці, па непацьверджаных зьвестках, ірляндзкае).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сыгал ды іншыя. Чым у Расеі займаюцца замежныя «новыя расейцы». Відэа ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць актора Стывэна Сыгала аднавілі справу аб сэксуальных дамаганьнях