Самі амэрыканскія вайскоўцы ня ўдзельнічалі ў апэрацыі, заявіў прадстаўнік арміі ЗША, якога цытуе Reuters.
Забойства лідэра ІД пацьвердзіў і прэс-сакратар «Ісламскай дзяржавы» ў гукавым паведамленьні, апублікаваным у Telegram.
Ён сказаў, што Абу аль-Хасан аль-Хашэмі аль-Курайшы быў забіты падчас «змаганьня з ворагамі Бога», не ўдакладняючы падрабязнасьцяў. ІД выбрала новым лідэрам Абу аль-Хусэйна аль-Хусэйні аль-Курайшы, дадаў прэс-сакратар.
Ніякіх падрабязнасьцяў пра новага лідэра ІД у аўдыё не паведамляецца.
Хасан Хасан, аўтар кнігі пра «Ісламскую дзяржаву», заявіў, што групоўка аслабела.
«Гэта ня значыць, што з групоўкай пакончылі, але на дадзены момант гэта цень ранейшай, яны істотна панішчаныя з пункту гледжаньня іх кіраўніцтва і іх здольнасьці зьдзяйсьняць напады. У іх больш няма знакавых, харызматычных лідэраў, і яны не рабілі сур’ёзных нападаў у апошні час», — сказаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пры нападзе джыхадыстаў забіта 11 эгіпецкіх вайскоўцаўІсламская дзяржава паўстала падчас грамадзянскай вайны ў Іраку і захапіла вялізныя ўчасткі Іраку і Сырыі ў 2014 годзе. Былы халіф ІД Абу Бакр аль-Багдадзі абвясьціў ісламскі халіфат зь мячэці ў Масуле на поўначы Іраку ў тым жа годзе і абвясьціў сябе халіфам усіх мусульман. Жорсткае праўленьне «Ісламскай дзяржавы», падчас якога яна забіла і пакарала сьмерцю тысячы людзей у імя сваёй вузкай інтэрпрэтацыі ісламу, завяршылася ў 2017-м таксама ў Масуле, калі ірацкія і міжнародныя сілы разграмілі групоўку.
Тысячы баевікоў «ІД» у апошнія гады ў асноўным хаваюцца ў аддаленых раёнах Іраку і Сырыі, хоць усё яшчэ здольныя зьдзяйсьняць значныя напады ў стылі паўстанцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы ў Аўганістане стварылі жаночае падразьдзяленьне паліцыі