Урад у найбліжэйшы час павысіць мінімальную заработную плату да 554 рублёў, заявіў 30 лістапада прэмʼер-міністар Раман Галоўчанка падчас выступу ў Нацыянальным сходзе.
Новы памер мінімальнага заробку, які павялічыцца на 71 рубель, пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2023 года, перадае БелТА.
На гэты момант мінімальны заробак складае 483 рублі 17 капеек. У апошні раз ён вырас у кастрычніку — на 88 капеек. Пры гэтым у Мінпрацы прычынаў павелічэньня не ўдакладнялі.
Прэмʼер Галоўчанка падчас свайго выступу ў Нацыянальным сходзе прызнаў спад ВУП на 4,7%, але не сканцэнтраваў на гэтым увагі:
«Зь ліпеня бягучага года паляпшаецца месячная дынаміка ВУП. Па выніках 10 месяцаў гэты паказчык дадаў 0,5 працэнтнага пункта да студзеня–ліпеня і склаў 95,3 працэнта», — сказаў Раман Галоўчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 100 тысяч вакансіяў, але толькі 7% зь сярэднім заробкам. Каму і колькі гатовыя плаціць у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады працягваюць змагацца з ростам цэн і пагаршэннем асартымэнту тавараў, абяцаюць «жорсткія захады»