Такая лічба зацьверджана „Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі“ на наступны год, апублікаванымі 30 лістапада на афіцыйным праўным інтэрнэт-партале. Гэта значыць, што рэгулятар дапускае зьніжэньне золатавалютных рэзэрваў краіны на $1 млрд у 2023 годзе.
Да 1 студзеня 2023 году аб’ём міжнародных рэзэрвовых актываў павінен складаць ня менш як $7 млрд з улікам пагашэньня ўрадам унутраных і вонкавых абавязаньняў, гаворыцца ў „Асноўных кірунках дзяржаўнай грашова-крэдытнай палітыкі“ на 2022 год.
Рэгулятар прагназуе прырост патрабаваньняў банкаў да эканомікі ў 2023 годзе на 17-21%. У выпадку дэфіцыту ліквіднасьці Нацыянальны банк абяцае аказваць неабходную падтрымку банкам, у тым ліку празь зьніжэньне нарматываў абавязковых рэзэрваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін крок да дэфолту: Беларусь хоча аплаціць крэдыт карпарацыі ЗША ў рубляхУ 2023 годзе сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі Нацыянальны банк прагназуе станоўчым як станоўчае — $1,6 млрд. Рэгулятар разьлічвае, што прыток вонкавых фінансавых рэсурсаў для рэалізацыі інвэстыцыйных праектаў падтрымае збалянсаванасьць платнага балянсу.
Раней паведамлялі, што золатавалютныя рэзэрвы Беларусі на 1 лістапада 2022 году дасягнулі $7589,8 млн у эквіваленце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ВУП Беларусі ў кастрычніку зноў паскорыў падзеньне