«Гэты рыштунак будзе апэратыўна дастаўлены ва Ўкраіну ў экстраным парадку, каб дапамагчы ўкраінцам перажыць зіму», — цытуе заяву Дзярждэпартамэнту «Голас Амэрыкі». У пакет для Ўкраіны будуць уваходзіць разьмеркавальныя трансфарматары, аўтаматычныя выключальнікі, разраднікі для абароны ад перанапружаньня і іншы рыштунак.
Гэтая дапамога зьяўляецца дадаткам да ўжо выдзеленых ЗША $55 млн на экстраную падтрымку энэргетычнага сэктару Ўкраіны, каб дапамагчы аднавіць аварыйнае электразабесьпячэньне і цеплазабесьпячэньне мясцовых муніцыпалітэтаў, якія пацярпелі ад расейскіх абстрэлаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пасьля ракетнай атакі Расеі аварыйна спынілі ўсе АЭС. Улады кажуць, што небясьпекі нямаЗ моманту пачатку расейскага ўварваньня ЗША далі Ўкраіне каля 32 мільярдаў даляраў дапамогі, у тым ліку 145 мільёнаў даляраў на рамонт, тэхнічнае абслугоўваньне і ўмацаваньне ўкраінскага энэргетычнага сэктару.
Тым часам міністры замежных спраў краін NATO, якія 29 лістапада сабраліся ў Румыніі на двухдзённы саміт, выступілі з заявай, у якой гаворыцца, што пастаянныя атакі Расіі на ўкраінскія цывільную інфраструктуру і энэргетычныя сеткі «пазбаўляюць мільёны людзей элемэнтарных паслуг». Яны паабяцалі ў заяве, што краіны NATO дапамогуць Украіне ў аднаўленьні яе энэргетычнай інфраструктуры і абароне людзей ад ракетных атакаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральны сакратар NATO на саміце альянсу ў Бухарэсьце: «Мы ня можам дазволіць Пуціну перамагчы»Паводле ацэнак «Укренерго», пасьля інтэнсіўнага ракетнага ўдару, нанесенага 15 лістапада, ва Ўкраіне «практычна не засталося непашкоджаных цеплавых і гідраэлектрастанцый, а таксама вузлавых падстанцый».
Пачынаючы з кастрычніка, Расея наносіць буйнамаштабныя ўдары па ўкраінскай інфраструктуры электраперадач і цеплазабесьпячэньня. На думку Вашынгтону, гэта наўмысная кампанія, каб прычыніць шкоду цывільнаму насельніцтву і, такім чынам, гэта ваеннае злачынства, адзначае «Голас Амэрыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Украіны: 130 расейскіх ракетаў і дронаў ня здолелі зламаць энэргетычную ўстойлівасць краіны