Losted (у назьве абыгрываецца слова ў значэньні «страчаны, прайграны») — гэта ролевая гульня зь відам ад трэцяй асобы. Галоўны герой — Блэйк Норман, навуковец, які ў спробе стварыць тэлепорт выпадкова трапіў у мінуўшчыну.
Гульцы сустрэнуць гістарычных асоб, будуць змагацца з пэрсанажамі беларускіх казак і легендаў і паспрабуюць выжыць ва ўмовах тысячагадовай даўніны. Кожны гулец можа стварыць сваю ўласнаю ўнікальнаю зброю з індывідуальнымі характарыстыкамі, для адаптацыі героя давядзецца выкарыстоўваць сучасныя тэхналёгіі.
Даты рэлізу распрацоўнікі гульні пакуль не называюць.
Наведнікі сетак прыхільна сустрэлі інфармацыю пра новую беларускую гульню, хаця некаторыя іранізуюць, што «а потом за фальсификацию истории будут покаяльные видосы на фоне двери записывать, ведь всем известно, что до Ленина тут жили только обезьяны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі завялі крымінальную справу за шкоду беларускай кампаніі праз жульніцтва ў кампутарных гульняхСярод вядомых кампутарных гульняў, створаных беларускімі распрацоўнікамі з магчымасьцю беларусізацыі, можна прыгадаць:
- World of Tanks — кампутарную шматкарыстальніцкую онлайн-гульню ў рэальным часе, танкавы сымулятар у гістарычным сэтынгу Другой сусьветнай вайны, якую распрацавала беларускае прадпрыемства «Гейм Стрым» і выдала сумесная беларуска-кіпрская студыя Wargaming.net (беларусізацыя гульні дададзеная ў 2016 годзе),
- «Легенды Айзэнвальду» (з афіцыйна ўключанай беларусізацыяй) — фэнтэзійную РПГ, дзеяньне якой адбываецца ў выдуманым княстве Айзэнвальд у сярэднявечнай Нямеччыне часоў Сьвятой Рымскай імпэрыі,
- «Менск» — беларускамоўную кампутарную гульню, створаную ў 1999 годзе распрацоўнікамі пад псэўданімамі Gildur, Morfin і Forion. Мэта гульні — разграміць гопніцкі клюб «Рэактар», а таксама забіць галоўнага фашыста Беларусі.
Пасьля выбараў 2020 году зь Беларусі пачаўся адток айцішнікаў, які пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ператварыўся ў масавы. З увядзеньнем заходніх санкцыяў ІТ-фірмы пакідаюць краіну, бо заходнія заказчыкі адмаўляюцца працягваць праекты з ІТ-кампаніямі, якія знаходзяцца ў Беларусі.