І тут ужо зусім не пра Макея гаворка. І нават не пра тое, што ён сваім ачалавечваньнем «лягаў на амбразуру», каб такім чынам ачалавечыць сыстэму. Усе ягоныя «заслугі» аб’ектыўна пералічаныя, ад гэтага нікуды ня дзецца. Пра гэта напісаў мой калега Сяргей Навумчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьмерць Макея, або Чаму ня варта і на хвіліну станавіцца на бок ЗлаАле, паўтаруся, у імкненьні яго ачалавечыць ён сам ні пры чым. Гэта ўжо не пра яго. Гэта тычыцца толькі нас, хто яшчэ застаецца тут. Гэта як праверка сваёй уласнай эмпатыі: ці яна ёсьць, ці яе ўжо няма. Ці мы ўжо ўнутрана прынялі «новую рэальнасьць», што настала пасьля 2020 году і як бы ўпісаліся ў яе, ці не прынялі і прымаць не зьбіраемся.
Другі важны бок гэтага ачалавечваньня — вонкавы.
Гэткім чынам можна лёгка ацаніць іншых першых асобаў рэжыму — ці ўзьнікне ў мяне жаданьне ачалавечыць кагосьці зь іх? Не. Менавіта таму, што самі яны ніколі такога намаганьня над сабой не рабілі і нават, відаць, не былі на гэта здольныя. Паводле гэтай няздольнасьці яны і атрымалі свае пасады.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзіўнае разьвітаньне. Лукашэнка і сьмерць МакеяМакей сярод іх быў на колішняй памяці яркім пэрсанажам. Тыя, хто яго ведалі, згадваюць, што зь ім можна было пагаварыць... А з астатнімі пагаварыць няможна. Яны ня ўмеюць пагаварыць. Хіба што на допыце, але я не пра тое.
Яны не пэрсаналізуюцца і функцыянуюць толькі шыхтом, выйсьці зь якога ня могуць. Хтосьці зьдзівіўся, што навіну пра сьмерць Макея афіцыёз паставіў унізе, на малазаўважным месцы. Нібы паставіў у шыхт, зь якога немагчыма выйсьці, асобна ад якога немагчыма функцыянаваць. Няма сумневу, што і навіну пра ўласную сьмерць нейкая ўмоўная Качанава таксама паставіла б уніз.
Думкі, выказаныя ў блогах, перадаюць погляды саміх аўтараў і не абавязкова адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзіўнае разьвітаньне. Лукашэнка і сьмерць Макея