Згодна з пазыцыяй абвінавачаньня, сваім камэнтаром Савіч заклікаў да гвалту ў дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе «Вясна».
Сам Сяргей Савіч не прызнаў віну. Ён сказаў, што не памятае, каб пісаў такі камэнтар, хоць калі Telegram-ID карыстальніка супадае зь ягоным. Аднак Сяргей адзначыў, што для яго нехарактэрна такое выказваньне, і хутчэй за ўсё па спасылцы на YouTube, якую ён таксама пакідаў (відэа неўзабаве было выдаленае) быў ролік зь нейкім грубым парушэньнем закона, праз што ён мог пакінуць такое эмацыйнае выказваньне.
Акрамя таго на судзе Сяргей казаў, што частка яго знаёмых і сваякоў працуюць у органах, а пра іх ён не мог сказаць такое, што напісана ў паведамленьні. Таму на момант напісаньня дакладна не меў на ўвазе ўсіх сілавікоў. Савіч разумеў, што яго паведамленьне будзе даступна вялікай колькасьці людзей для прачытаньня. Але ён адзначыў, што ня ў поўнай меры ўсьведамляў, што гэта можа заахвоціць кагосьці на актыўныя дзеяньні.
Ён удакладніў, што пад «мусора» мог мець на ўвазе злачынцаў ці людзей ніжэйшага сацыяльнага пласта.
Аляксей Савіч заявіў, што шкадуе аб тым, што пакінуў такі некарэктны камэнтар, які супрацоўнікі органаў маглі прыняць на свой рахунак. Ён падкрэсьліў, што сам камэнтар ніяк не зьвязаны з пратэстамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 лістапада: «аблава» ГУБАЗіКу ў Паставах; за «зьліў» зьвестак затрымалі вядучага інжынэра «МенскЭнэрга»Пракурор Аляксей Ярошык у сваю чаргу быў упэўнены, што камэнтар Савіча быў зьвязаны з пратэстамі. Ён папрасіў прызначыць падсуднаму пакараньне ў выглядзе 3 гадоў зьняволеньня — судзьдзя пагадзілася з гэтым тэрмінам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня, які мае 7 дзяцей, асудзілі на год і дзесяць месяцаў калёніі ў «справе Зельцара»Сяргея Савіча затрымалі ў пачатку жніўня 2022 года ў Пінску. Яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле арт. 19.11 КаАП за рэпост з тэлеграм-канала, але пасьля «сутак» ён ня выйшаў на волю. Стала таксама вядома, што ў адносінах Савіча таксама завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 28 лістапада: сталі вядомыя прозьвішчы яшчэ дваіх затрыманых у Паставах ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 лістапада: студэнта юрыдычнага факультэта БДУ асудзілі да 2 гадоў калёніі