Гэты пералік прадугледжаны Дамовай аб функцыянаваньні ЭЗ. Цяпер да такіх злачынстваў аднесены тэрарызм, гандаль людзьмі і сэксуальная эксплюатацыя жанчын і дзяцей, незаконны гандаль наркатычнымі сродкамі і зброяй, карупцыя, адмываньне грошай, падробка сродкаў плацяжу, кібэрзлачынствы і арганізаваная злачыннасьць.
У паведамленьні аб рашэньні Рады ЭЗ гаворыцца аб тым, што ЭЗ у адказ на «несправацыраваную і несправядлівую вайну» Расеі супраць Украіны ўвёў беспрэцэдэнтную колькасьць санкцый супраць расейскай эканомікі. Для таго, каб санкцыйная палітыка дасягнула посьпеху, неабходна спыніць спробы іх абысьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды ў Латвіі: беларуса будуць судзіць за шпіянаж, а два прадпрыемствы — за парушэньні санкцый Эўразьвязу пры гандлі зь БеларусьсюУключэньне абыходу санкцый у пералік злачынстваў супраць ЭЗ азначае, што цяпер Эўракамісія павінна будзе распрацаваць дырэктыву, у адпаведнасьці зь якой усе краіны ЭЗ павінны будуць уключыць крымінальны перасьлед за гэтае злачынства ў сваё заканадаўства. У дырэктыве таксама будзе вызначана мінімальнае пакараньне за гэтае злачынства.
Чакаецца, што захады ў барацьбе з абыходам санкцый будуць уключаны ў дзявяты пакет санкцый ЭЗ супраць Расеі, які цяпер абмяркоўваецца ў ЭЗ. Член Эўракамісіі Дзідзье Рэйндэрс раней заяўляў, што дырэктыва Эўракамісіі, апроч іншага, будзе прадугледжваць не замарожваньне, а канфіскацыю актываў тых, хто паспрабуе парушаць санкцыйны рэжым, — гэтая мера прадугледжана ў якасьці пакараньня за «злачынствы супраць ЭЗ».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Наступствы санкцый: Беларусь прадае калій больш як у 2 разы таньней за Расею і Канаду