З пачатку вайны Расеі супраць Украіны статус часовай абароны або аналягічны статус у Эўропе атрымалі 4,7 мільёна украінцаў.
Аб гэтым паведаміў Офіс Вярхоўнага камісара ААН у справах уцекачоў.
Найбольш грамадзян Украіны прынялі Польшча, Нямеччына і Чэхія.
Усяго з пачатку вайны за межы Ўкраіны ў Эўропу выехалі амаль восем мільёнаў чалавек. Колькі зь іх вярнуліся на радзіму, не паведамляецца.
Статус часовай абароны ў краінах ЭЗ дае магчымасьць пражываньня і працаўладкаваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвіі востра бракуе сродкаў на далейшае ўтрыманьне ўцекачоў з Украіны. ВІДЭАПасьля таго, як Расея пачала атакаваць украінскія аб’екты інфраструктуры, урады шэрагу эўрапейскіх краін дапускаюць зьяўленьне новай хвалі ўцекачоў.
- Паток уцекачоў, якія прыбываюць у Эўропу, шматразова павялічыўся ў 2015 годзе. Сярод прычын — абвастрэньне ваенных канфліктаў у Сырыі, Іраку і Аўганістане, грамадзянская вайна ў Лібіі і пагаршэньне ўмоў у лягерах для ўцекачоў у Турэччыне і іншых краінах Блізкага Ўсходу. Тады ў Эўропу прыбылі да 1,8 мільёна ўцекачоў. У эўрапейскім публічным дыскурсе зьявіўся тэрмін «міграцыйны крызіс».