Паводле яго, супраць АПК распачата спэцыяльнае вядзеньне, якое дазваляе весьці сьледзтва і суд завочна.
Характэрна, што ў сьпісе асобаў, у дачыненьні да якіх абываецца спэцвядзеньне, фігуруюць толькі двое сяброў кабінэту — яго кіраўніца Сьвятлана Ціханоўская і прадстаўнік і пытаньнях транзыту ўлады Павел Латушка. Калі СК абвяшчаў пра гэта ў канцы кастрычніка, яны згадваліся як «прадстаўнікі так званай каардынацыйнай рады».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Завочныя суды чакаюць Ціханоўскую, Кавалькову, Латушку і іншых «тэрарыстаў» і «экстрэмістаў»«На гэты момант мы працягваем фіксаваць супрацьпраўную дзейнасьць усіх удзельнікаў „пераходнага кабінэту“, — заявіў Васільеў. — Зьбеглых чакае толькі адзін канец, калі яны не перадумаюць. Пры гэтым якія б яны новыя назвы ні прыдумлялі — сутнасьць застаецца такой самай. Яны як былі людзьмі без радзімы і сьцяга, такімі і засталіся. Бо ўсё, чым яны займаюцца, — гэта экстрэмісцкая дзейнасьць, а кожны іх намер — шкода нацыянальнай бясьпецы».
Намесьнік старшыні СК таксама паведаміў, што «з дня на дзень» будзе пачатая спэцвядзеньне ў дачыненьні да былога прэтэндэнта на пасаду прэзыдэнта Валерыя Цапкалы.
«Наступствы пачатку спэцыяльнага вядзеньня таксама будуць: канфіскацыя маёмасьці, таксама магчымае пазбаўленьне грамадзянства. Бо менавіта такая навэла актыўна абмяркоўваецца», — дадаў чыноўнік.