Ня ўсім сайтам галоўных дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі паведамленьне пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея падалося дастаткова важным. Першай навіной яна стаіць толькі на сайце Белтэлерадыёкампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр міністар замежных справаў РБ Уладзімер Макей
- Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БЕЛТА паведаміла пра сьмерць міністра замежных справаў Рэспублікі Беларусь Уладзімера Макея. Яму было 64 гады.
- Інфармацыю аб сьмерці міністра пацьвердзіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Ён заявіў, што яшчэ ўчора Ўладзімер Макей абмяркоўваў працоўныя пляны на тыдзень. «Некалькі гадзін таму раптоўна памёр. Нічога не прадвяшчала. Вялікая страта для ўсіх нас», — паведаміў прэс-сакратар.
- Паводле інфармацыі «Нашай нівы», Уладзімір Макей быў дома ў Драздах, калі здарыўся інфаркт. Наколькі вядома, ён не зьвярнуўся своечасова да мэдыкаў, бо не ўспрыняў свой стан усур’ёз. Афіцыйнага пацьверджаньня гэтаму няма.
- Заўтра міністар замежных справаў збіраўся ў тэатар — на пастаноўку сваёй жонкі, актрысы Веры Паляковай-Макей, якую пасля пагромаў у тэатральным асяродку ў 2020—2021-м паставілі на чале Тэатру юнага гледача, паведаміла крыніца «Нашай нівы».