Рэпрэсіі супраць беларусаў працягваюцца.
Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што браты-музыкі Дзьмітры і Ўладзімер Каракіны з гурту Litesound знаходзяцца ў СІЗА-1 на Валадарскага.
Паводле папярэдняй інфармацыі, ім інкрымінуюць арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Пра іх затрыманьне стала вядома 13 кастрычніка. Праўладныя тэлеграм-каналы тады паведамілі, што братоў Каракіных абвінавачваюць у тым, што яны «ўдзельнічалі ў незаконных маршах з перакрыцьцём дарог, заклікалі і агітавалі ў сацыяльных сетках, супрацоўнічалі з экстрэмісцкімі арганізацыямі». Затрымліваў музыкаў САХР у поўным рыштунку.
У 2012 годзе гурт Litesound прадстаўляў Беларусь на Эўравізіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі ўдзельнікаў Эўравізіі-2012 братоў Каракіных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 25 лістапада: «аблава» ГУБАЗіКу ў Паставах; за «зьліў» зьвестак затрымалі вядучага інжынэра «МенскЭнэрга» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 лістапада: 3 гады «хатняй хіміі» за ўдзел у пратэсьце; затрыманы грэка-каталіцкі сьвятар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 23 лістапада: рэйд супраць руху «За свабоду»; затрыманьні ў Сьветлагорску; палітычны падтэкст у словах «Стары Дзед Мароз» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 22 лістапада: арышт менчука за абвестку аб продажы календара з Пагоняй; 5 дзён арышту валянтэру Міронаву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 21 лістапада: яшчэ адзін вырак у «справе Зельцара» — 2,5 года калёніі; затрымалі вядомага валянтэра