Так ён адрэагаваў на абяцаньне Прыгожына адправіць у Эўрапарлямэнт кувалду з бутафорскімі сьлядамі крыві ў скрыпічным чахле.
«Я дашлю гэтыя кайданкі ў штаб-кватэру Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе, дзе яны будуць чакаць Прыгожына і яго паслугачоў за злачынствы, учыненыя ва Ўкраіне», — заявіў Рэйнсалу ў відэазвароце.
Раней прэс-служба кампаніі Прыгожына «Канкорд» паведаміла, што «інфармацыйны кейс для адпраўкі ў Эўрапарлямэнт» быў перададзены прадстаўніку тэлеграм-канала «КІБЕР ФРОНТ Z», які называе сябе «інфармацыйнымі войскамі Расеі». Так Прыгожын адказаў на навіну аб тым, што Эўрапарлямэнт мае намер прызнаць ПВК «Вагнэр» тэрарыстычнай арганізацыяй.
Як піша выданьне «Сота», забойства кувалдай стала своеасаблівай візытоўкай ПВК «Вагнэр» яшчэ з часоў яе ўдзелу ў баявых дзеяньнях у Сырыі. Менавіта кувалдай быў забіты былы зьняволены Яўген Нужын, які быў завэрбаваны ПВК на вайну ва Ўкраіне, здаўся ў палон, а потым быў абмяняны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як «вагнэраўцы» выйшлі зь ценю, а іх лідэр Прыгожын стаў уплывовым у КрамліНаўпрост у забойстве Нужына ПВК не прызнавалася. У прэс-службе Прыгожына тады апублікавалі камэнтар ад ягонага імя: «Што да акувалдаванага, то ў дадзеным шоў відаць, што ён не знайшоў шчасьця ва Ўкраіне, а сустрэўся зь нядобрымі, але справядлівымі людзьмі». Аднак пасьля, калі пытаньні аб роліку сталі задаваць уладам, у тым ліку Крамлю, Прыгожын папрасіў Генпракуратуру праверыць вэрсію аб датычнасьці да гібелі былога зьняволенага амэрыканскіх спэцслужбаў.
ПВК «Вагнэр» — расейскае неафіцыйнае ўзброенае падразьдзяленьне, якое ня значыцца на балянсе ваенных ведамстваў і ў рэестры юрыдычных асобаў, аднак яе байцы прымаюць удзел у вайне ва Ўкраіне. Адным са стваральнікаў і фундатараў ПВК зьяўляецца блізкі да Ўладзімера Пуціна пецярбурскі бізнэсоўца Яўген Прыгожын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: The Insider: на вайне ва Ўкраіне загінулі больш за 500 зьняволеных з РасеіГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінская выведка: ПВК «Вагнэр» рэкрутуе зьняволеных зь ВІЧ і гепатытам