Карына Пацёмкіна ў сацыяльных сетках апублікавала фатаздымак дакумэнтаў, якія ёй выдалі ў міграцыйнай службе Ўкраіны.
Беларуска Карына Пацёмкіна прыехала ва Ўкраіну мінулай зімой. Яна жыла ў Бучы, перажыла там акупацыю, зь якой цудам вырвалася.
Пасьля таго як расейскія войскі пакінулі Бучу, Карына вярнулася туды валянтэрыць.
30 чэрвеня Карыне Пацёмкінай уручылі падзяку за валянтэрскую дзейнасьць ва Ўкраіне. Узнагароджвалі ад імя Бучанскай тэрытарыяльнай грамады. Але міграцыйныя службы Ўкраіны паставілі ёй у пашпарт штамп пра абавязак пакінуць краіну. Доўгі час Пацёмкіна не магла дамагчыся выдачы дакумэнтаў на легалізацыю.
Сёньня стала вядома, што пасьля некалькіх няўдалых спробаў яна ўсё ж такі змагла атрымаць часовы ДНЖ ва Ўкраіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне беларускай валянтэрцы з Бучы адмовілі ў выдачы часовага дазволу на жыхарства ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля сёньняшняй ночы з 20 ракетамі нашым нікому нічога не дадуць». Беларусы ва Ўкраіне па-ранейшаму маюць праблемы зь легалізацыяй