«Мы ня можам давяраць рэжыму, які пакідае нас у цемры і холадзе, які сьвядома забівае людзей з простага жаданьня трымаць іншыя народы ў галечы і прыніжэньні. Як бы цяжка ні было цяпер, адзіны наш шлях, будучы шлях Рэспублікі Малдова, павінен весьці да свабоднага сьвету», — напісала Мая Санду ў Facebook.
Яна таксама паабяцала, што ўсе тэхнічныя праблемы будуць вырашаныя і сьвятло ў дамы вернецца. Акрамя таго, у сераду ў МЗС Малдовы быў выкліканы расейскі амбасадар.
Па дадзеных уладаў Малдовы, пераважная большасьць населеных пунктаў краіны засталіся без электразабесьпячэньня з прычыны аварыйнага адключэньня сыстэмы. У сталіцы Кішынёве спыніўся грамадзкі транспарт, не працавалі сьвятлафоры. Прыкладна праз гадзіну электрычнасьць аднавілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне пасьля ракетнай атакі Расеі аварыйна спынілі ўсе АЭС. Улады кажуць, што небясьпекі нямаАпошні раз электрычнасьць у Малдове адключалася 15 лістапада, падчас папярэдняй масіраванай атакі Расеі на энэргетычныя аб’екты ў суседняй Украіне, адкуль Малдова атрымлівае частку электраэнэргіі.
Апошнія тыдні ў Кішынёве праходзяць масавыя акцыі пратэсту апазыцыі, якая абвінавачвае праэўрапейскі ўрад краіны ў энэргетычным крызісе і павышэньні цэнаў. Улады мяркуюць, што арганізатары пратэстаў, у тым ліку мільярдэр Ілан Шор, які знаходзіцца за мяжой, зьвязаныя з Расеяй. Нядаўна з-пад хатняга арышту, але пад падпіску аб нявыезьдзе выйшаў экс-прэзыдэнт краіны Ігар Дадон, які паабяцаў змагацца з Санду і ўрадам. Ён таксама займае прарасейскія пазыцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ФСБ і сцэнары захопу Малдовы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-прэзыдэнта Малдовы Дадону вызвалілі з-пад хатняга арышту. Ён абяцае «працягваць барацьбу»