Горадаўтваральным прадпрыемствам зрабілі адтэрміноўку пры аплаце ПДВ і ўвознага мыта

«Беларуськалій»

Урад дазволіў горадаўтваральным прадпрыемствам карыстацца адтэрміноўкай і растэрміноўкай пры выплаце ПДВ. Такое рашэньне замацавала пастанова Савету міністраў № 805.

Ільгота распаўсюджваецца на 108 прадпрыемстваў, пералік далучаны да пастановы.

У іх ліку цукровыя заводы, МНПЗ, «Нафтан», «Беларуськалій», «Белавія», «Бабушкина крынка», «Витебские ковры», «Віцязь», тытунёвая фабрыка «Нёман», лідзкая «Лякафарба», некалькі мясакамбінатаў і іншыя прадпрыемствы.

Яны атрымалі магчымасьць адтэрміноўкі выплаты ПДВ пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Эўразійскага эканамічнага зьвязу. Такая мера падтрымкі даецца ня больш як на паўгода з дня, які ідзе за днём выпуску тавараў у адпаведнасьці з мытнай працэдурай выпуску тавараў для ўнутранага спажываньня.

У якасьці заявы платніка на адтэрміноўку выплаты падатку на даданую вартасьць разглядаецца дэклярацыя на тавары.

Агулам у сьпіс уваходзяць 108 прадпрыемстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фінскія ўладальнікі «Лідзкага піва» за паўгода не знайшлі пакупнікоў на завод. Празь зьмены ў законах Беларусі продаж стаў немагчымым
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адзін крок да дэфолту: Беларусь хоча аплаціць крэдыт карпарацыі ЗША ў рублях