У Менску пакажуць фільм пра габрэйскі супраціў у Другой сусьветнай вайне

Партызаны з групоўкі Бельскага непадалёк ад Наваградку

Падлеткі з трох краін, Нямеччыны, Расеі і Беларусі, завяршылі працу над анімацыйным фільмам «Дзьвесьце крокаў да жыцьця» на тэму габрэйскага супраціву ў Другой сусьветнай вайне.

Паведамляецца, што прэм’ера анімацыйнага фільму адбудзецца 8 сьнежня а 18-й гадзіне ў Галоўнай сынагозе ў Менску.

У аснове фільму ляжыць гісторыя Джэка Кагана, аднаго з удзельнікаў супраціву. Разам зь іншымі зьняволенымі працоўнага лягера ў Наваградку 14-гадоваму падлетку ўдалося ўцячы праз тунэль даўжынёй 200 мэтраў і далучыцца да партызанскага атраду братоў Бельскіх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 пытаньняў і адказаў пра яўрэйскі партызанскі атрад братоў Бельскіх
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафэсар Сьмілавіцкі: «Галакост — неад’емная частка трагедыі ўсёй Беларусі»