Нямеччына павінна быць гатовая да эскаляцыі вайны Расеі супраць Украіны, заявіў канцлер Оляф Шольц, выступаючы на канфэрэнцыі ў Бэрліне, арганізаванай газэтай Süddeutsche Zeitung, перадае Sky News.
«Улічваючы разьвіцьцё вайны, відавочныя і ўсё большыя няўдачы Расеі, мы павінны быць гатовыя да эскаляцыі», — сказаў ён.
Эскаляцыя можа прывесьці да разбурэньня ўкраінскай інфраструктуры, дадаў ён.
Падчас апошняга канцэнтраванага ракетнага ўдару 15 лістапада Расея выпусьціла больш за 90 ракет, большасьць якіх зьбілі ўкраінскія сілы СПА.
Пасьля расейскіх ракетных удараў безь сьвятла засталіся каля дзесяці мільёнаў украінцаў у Кіеве, Харкаве, Жытоміры, Львове ды іншых гарадах.
У кастрычніку–лістападзе Расея ўчыніла некалькі канцэнтраваных атак, у тым ліку на ўкраінскія энэргетычныя аб’екты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украінцы ваююць даволі разумна», — аналітык Інстытута вывучэньня вайны пра наступ УСУ, змабілізаваных і зьняволеных на службе Расеі