«Я лічу гэта сапраўднаю навалаю, якой мы, бацькі, настаўнікі, павінны супрацьстаяць, — заявіла палітык. — Яны ўзяліся за нашых дзяцей і хочуць зрабіць зь іх такіх жа прыслужнікаў рэжыму. Што мы можам зараз зрабіць? Абмежаваць уплыў такой дзяржаўнай адукацыі на галовы нашых дзяцей. Ні ў якім разе нельга адпраўляць дзяцей у так званыя „патрыятычныя клюбы“, „летнія лягеры“ ці „ліцэі“ МУС».
Коўшык лічыць, што дзеці, наколькі магчыма, не павінны наведваць заняткі з запрошанымі сілавікамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экскурсія ў турму ад школы. Чаму нельга прывыкаць да дзяржаўнага абсурдуУ той жа час неабходна «знайсьці магчымасьці для добрай адукацыі дзяцей за межамі дзяржаўнай сыстэмы», напрыклад, «расказваючы пра беларускую гісторыю, чытаючы разам добрыя кнігі, гледзячы адукацыйныя ютуб-каналы».
Прадстаўніца АПК рэкамэндавала «знаходзіць пляцоўкі, дзе дзеці могуць далучыцца да сапраўднай культуры, атрымаць навуковыя веды, матывавацца на вучобу па-за школьнай праграмай». Для пачатку можна азнаёміцца з дайджэстам «Адукацыя», які прапануе «мноства магчымасьцяў для беларускай моладзі».
«Настаўнікі таксама могуць адыграць важную ролю ў сабатажы цёмных плянаў дзяржавы. Бо хто будзе весьці заняткі ў такіх „ліцэях“ і „клюбах“, калі настаўнікі проста адмовяцца? І гэта не абавязкова рабіць з адкрытай дэманстрацыяй сваёй грамадзянскай пазыцыі», — адзначыла Коўшык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кавалеўскі і Коўшык пра візыт у Кіеў: «Мы ўбачылі жаданьне супрацоўнічаць, у тым ліку ў сфэры нацыянальнага адраджэньня»