У сувязі са зьменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусі, якое рэгулюе працэдуру продажу актываў замежных кампаніяў, фінскі ўладальнік прадпрыемства прыйшоў да высновы, што продаж ААТ «Лідзкае піва» ў бліжэйшыя 12 месяцаў «наўрад ці адбудзецца», напісала кампанія.
«Зыходзячы зь фінансавых стандартаў групы, „Лідзкае піва“ больш ня можа ўваходзіць у пералік актываў, прызначаных для продажу, і зноў уключаецца ў кансалідаваную справаздачнасьць кампаніі. У прамежкавай справаздачы, апублікаванай 19 кастрычніка 2022 году, выказвалася думка, што продаж адбудзецца не пазьней, чым цягам наступных 12 месяцаў. Таксама Olvi скасоўвае кароткатэрміновы прагноз, у якім ня ўлічваўся апэрацыйны прыбытак „Лідзкага піва“».
Папярэдні прагноз, агучаны кампаніяй у справаздачы 19 кастрычніка, не ўключаў гаспадарчую дзейнасьць «Лідзкага піва» і прадугледжваў зьніжэньне апэрацыйнага прыбытку за 2022 год у параўнаньні з папярэднім.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі McDonald’s. Праз вайну і санкцыі зь Беларусі сышлі дзясяткі вядомых брэндаўЗавод у Лідзе існуе з 1876 году. Паводле Інстытуту гісторыі НАН Беларусі, гэта найстарэйшы бровар на тэрыторыі краіны. Фінскі холдынг Olvi plc валодае «Лідзкім півам» з 2008 году. Кампаніі належыць 96,4% акцыяў. Таксама фіны маюць свае актывы ў Эстоніі, Латвіі і Літве.
У сакавіку 2022 году, праз дапамогу Лукашэнкі Расеі з ваенным уварваньнем ва Ўкраіну, Olvi заявіла, што пачынае згортваць свой бізнэс і шукае пакупніка на актыў у Лідзе.
«Сытуацыя ва Ўкраіне надзвычай сур’ёзная, і нашы думкі на баку пацярпелых ад вайны ўкраінцаў. Мы рашуча асуджаем напад на Ўкраіну. Мы імкнёмся працаваць у адпаведнасьці з каштоўнасьцямі Olvi, і гэта адзінае разумнае рашэньне для забесьпячэньня доўгатэрміновай і адказнай дзейнасьці», — казаў тады Пэнці Хакарайнэн, старшыня праўленьня Olvi.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уладальнікі «Лідзкага піва» пакідаюць беларускі рынакКампанія гарантавала працу і аклад супрацоўнікам лідзкага заводу да моманту яго продажу. Аднак пакупніка не знайшлі, а затым урад у Менску пачаў ствараць сьпісы актываў, якія замежныя інвэстары ня могуць прадаць. Лукашэнка прыгразіў, што калі замежны капітал пойдзе зь Беларусі, яго актывы ў Беларусі нацыяналізуюць.
Паводле ранейшай статыстыкі, «Лідзкае піва» забясьпечвала каля 32% агульнага аб’ёму продажаў групы Olvi.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бізнэс пад прымусам. Замежным інвэстарам са сьпісу «недружалюбных» забаранілі рэарганізацыю кампаній і выхад зь бізнэсу