22 лістапада на судзе ў «справе АГСБ» паведамілі, што пасьля заяў Сасноўскага аб тым, што супрацоўнікі КДБ прымянялі да яго гвалт, была праведзеная пракурорская праверка, піша «Спутник».
У завядзеньні крымінальнай справы супраць сілавікоў, якія затрымлівалі Сасноўскага, адмоўлена, паведаміў пракурор. Ён папрасіў суд далучыць да матэрыялаў справы дакумэнт аб адмове.
Дзьмітры Сасноўскі — адзіны фігурант «справы АГСБ», хто не прызнаў віны, паведамляюць праваабаронцы. Падчас дачы паказаньняў Сасноўскі плакаў і заявіў, што ў злачынства ў дачыненьні да Азаронка яго ўцягнулі падчас сьледчага экспэрымэнту.
Ён таксама заявіў суду, што пасьля затрыманьня каля дома Азаронка да яго «ўжывалі гвалт і катаваньні, прымусілі напісаць чыстасардэчнае прызнаньне».
На першым паседжаньні, калі суд высьвятляў яго асобу, ён заявіў, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі, таму што «ня мае дачыненьня да тэрарызму».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падсудны па справе «АГСБ» заявіў у судзе, што хоча адмовіцца ад грамадзянства Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачаўся суд над удзельнікамі «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі», якіх улады прызналі тэрарыстамі