У сваёй скарзе паліцыя зьвярнула ўвагу на пацыфісцкі знак, які, паводле яе лёгікі, азначае «раззбраеньне, антываенны і антыядзерны рухі», а значыць, «выказвае нязгоду з абвешчанай мабілізацыяй». Па словах Кліментавай, на апэляцыйным паседжаньні прадстаўнік МУС не патлумачыў, як пацыфісцкі знак дыскрэдытуе расейскіх вайскоўцаў.
Сама Кліментава сказала паліцыянтам, што намалявала «пацыфік», таму што ён «прыгожы і падабаецца ёй». «Я ня ведаю, як пойдзе далей. Цяпер няма сэнсу нешта дапускаць, — пракамэнтавала Кліментава рашэньне абласнога суду выданьню 72.ru. — Мне ў прынцыпе ня вельмі падабаюцца словы зь пяці літар, якія пачынаюцца на В і заканчваюцца на А. Ёсьць такія праблемы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд не прыняў да разгляду справу на расейскага рокера Шаўчука за ягоныя словы пра радзіму і «ж*пу президента»12 кастрычніка Цэнтральны раённы суд Цюмені разгледзеў справу супраць Кліментавай. Паліцыя паставіла ёй у віну надпіс на асфальце «Нет в***е» як антываенны.
Кліментава патлумачыла, што яна прысьвечана «вобле», бо адчувае «непрыязнасьць да гэтага віду рыб». На судзе паліцыя не змагла абвергнуць гэтае сьцьвярджэньне, і судзьдзя Сяргей Раманаў стаў на бок затрыманай.
Апраўдальнае рашэньне на карысьць Кліментавай спарадзіла хвалю мэмаў і жартаў у інтэрнэце, зьвязаных з заменай слова «вайна» на «вобла».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навошта Віцебску тая «Рыбка»?