За Такаева, паводле зьвестак ЦВК, прагаласавалі 81,31% тых, хто ўзяў удзел у галасаваньні.
Паводле камісіі, яўка склала 69,44%.
«Галасы разьмеркаваліся наступным чынам: за Каракат Абдэн прагаласавалі 2,6%, за Нурлана Аўесбаева 2,22%, за Жыгулі Дайрабаева — 3,42%, за Мейрама Кажыкена 2,53%, за Касым-Жамарта Такаева 81,31%, за Салтанат Турсынбекаву 2,12%. „Супраць усіх“ —5,8%», — паведаміў старшыня Цэнтравыбаркаму Нурлан Абдзіраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выбары прэзыдэнта Казахстану: усе кандыдаты прагаласавалі, некалькіх пратэстоўцаў затрымаліПрэс-служба Такаева яшчэ да абвяшчэньня афіцыйных вынікаў выбараў напісала, што той правёў тэлефонныя размовы з прэзыдэнтамі Кіргізстану, Узбэкістану і Таджыкістану, падчас якіх тыя, як паведамляецца, павіншавалі яго «з упэўненай перамогай» на пазачарговых выбарах прэзыдэнта Казахстану.
Крытыкі адзначалі з моманту прызначэньня выбараў, што іх вынікі ад самага пачатку былі прадвызначаны, і сьцьвярджалі, што іншыя пяць малавядомых кандыдатаў прыцягнуты для стварэньня бачнасьці барацьбы.
Распаўсюджаная 21 лістапада заява назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе таксама канстатуе, што датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары ў Казахстане прайшлі ў неканкурэнтнай палітычнай абстаноўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казахстан: каб атрымаць грамадзянства, трэба будзе ведаць казаскую мову і гісторыю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану амніставаў удзельнікаў студзеньскіх пратэстаў. Дзяржава дапаможа ім з працай і мэдыцынай