Трансьляцыі будуць на афіцыйным сайце ФІФА, неабходна зарэгістравацца.
«Мы не маглі пакінуць беларускага заўзятара без прагляду гульняў... Нягледзячы на ўсе складанасьці бягучай сытуацыі, мы правялі вялікую працу зь ФІФА і дабіліся права трансьляцыі матчаў чэмпіянату сьвету на тэрыторыі нашай краіны», — заявіў старшыня АБФФ Уладзімер Базанаў, якога цытуе «Наша ніва».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белтэлерадыёкампанія адмовілася трансьляваць матчы гэтага туру ангельскай Прэм’ер-лігі праз «палітычныя акцыі»Традыцыйна трансьляваў футбольныя сусьветныя і эўрапейскія чэмпіянаты канал «Беларусь-5». Але гэтым разам усе матчы чэмпіянату ня будуць паказваць па тэлевізіі ў Беларусі. Гэта стала вядома пасьля ўводу шостага пакета санкцый ЭЗ, куды ў пачатку чэрвеня сёлета трапіла і Белтэлерадыёкампанія. Таксама ў сярэдзіне чэрвеня-2022 УЕФА выключыў БГТРК са сьпісу афіцыйных вяшчальнікаў футбольнай Лігі Нацый, дзе выступала зборная Беларусі.
20 лістапада зборная Эквадора выйграла ў стартавым матчы ЧС-2022 зь лікам 2:0, перамогшы Катар — краіну – гаспадыню спаборніцтваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Катары пачаўся чэмпіянат сьвету па футболе. Матчы ня будуць паказваць па тэлебачаньні ў Беларусі