Прыватны прытулак «Дом бродяги» належаў 56-гадоваму Генадзю Пальчыкаўскаму, паліцэйскаму ў адстаўцы. Ён разьмяшчаўся на дачы Пальчыкоўскага і яго прысядзібным участку. Як паведамляе расейскае выданьне «Коммерсант», узгараньне адбылося ўвечары ў суботу, 19 лістапада. Большасьць сабак жылі на ўчастку ў вальерах, іх удалося выратаваць, акрамя аднаго сабакі і шчанюка. Загінулі 50 катоў, якія жылі ў доме: яны задыхнуліся ад дыму.
Адна з валанцёрак, якая дапамагала прытулку, распавяла выданьню «Вот так», што суседзі неаднаразова пагражалі Пальчыкаўскаму і яго прытулку: ім замінаў шум. Паводле яе слоў, гаспадару прытулку раней паступалі званкі з пагрозамі, яму падпіралі брамку дома, каб ён ня змог выйсьці. «Перашкаджалі сабакі, а забілі котак», — зьдзіўляецца зааабаронца.
Прытулак ня меў афіцыйнага статусу. Валантэры прыносілі туды кінутых жывёл з вуліцы, лячылі іх, даглядалі і шукалі ім новых гаспадароў. Многія жывёлы да таго, як трапілі ў прытулак, зьведалі жорсткасьць з боку людзей.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перад чэмпіянатам сьвету па футболе ў Расеі сталі масава зьнішчаць бяздомных сабак