Ужо сёньня: дзень памяці Кузьмы Чорнага 

Кузьма Чорны

Падзеі 22 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 лістапада 1944 году ў Менску памёр Кузьма Чорны, аўтар раманаў «Пошукі будучыні», «Млечны шлях» і «Трэцяе пакаленьне». Літаратуразнаўцы называюць Чорнага стваральнікам беларускага сацыяльна-псыхалягічнага раману.

Таксама ў гэты дзень

1773 — заснаваная Беларуская рымска-каталіцкая эпархія з цэнтрам у Магілёве.

1918Юзафа Пілсудзкага абвясьцілі «часовым начальнікам» Польскай дзяржавы.

Юзаф ПІлсудзкі

1963 — у ЗША забілі прэзыдэнта Джона Фіцджэральда Кенэдзі.

Джон Кенэдзі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Лукашук. Сьлед Матылька

2004 — у Кіеве пачалася Аранжавая рэвалюцыя.

Майдан Незалежнасьці, Кіеў, 2004

У гэты дзень нарадзіліся

1715 Антоні Адам Скарульскі, філёзаф, асьветнік, рэктар Віленскай акадэміі.

1893Іван Сурта, акадэмік, прэзыдэнт АН БССР, які быў расстраляны ў 1937 годзе.

1914 Рыгор Няхай, беларускі пісьменьнік.

1930 Вера Бартуль, дзяячка беларускай эміграцыі.

У памяці

1986Мікалай Улашчык, беларускі гісторык і археограф.

Мікола Ўлашчык

1953Янка Філістовіч, беларускі дзяяч на эміграцыі, удзельнік антысавецкага супраціву ў Беларусі, публіцыст.

Янка Філістовіч

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аляксандар Лукашук: Бяз памяці не бывае свабоды