Такую заяву дыплямат зрабіў на 11-й сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны, якая праходзіць у Менску, піша Белта.
«За адкрыты візавы рэжым будзем выступаць і далей, а таксама падтрымліваць тых, хто працуе на беларускім рынку. Мы будзем рады ўносіць свой уклад у разьвіцьцё міжасобасных адносін паміж краінамі», — адзначыў пасол ФРГ.
Чарговая, 11-я, сустрэча прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны 18-20 лістапада праходзіць у Менску. У праграме гэтага міжнароднага мерапрыемства — сустрэчы, наведваньне беларускіх гарадоў, у ліку якіх Жодзіна і Заслаўе, шэрагу прадпрыемстваў, пленарнае пасяджэньне, двухбаковыя перамовы.
Арганізатары мерапрыемства — Беларуская грамадзкая арганізацыя «Пародненыя гарады» і Фэдэральны саюз таварыстваў дружбы Нямеччыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зараз вырашальны момант нашай з вамі гісторыі». Сьвятлана Ціханоўская зьвярнулася да беларусаў